Спадчына: Татарнікаў Павел Юр’евіч
Серада, 12 Май 2021 16:29
23 ліпеня 2021 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Паўла Юр’евіча Татарнікава (1971), кніжнага графіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2010)
Павел Юр’евіч Татарнікаў нарадзіўся 23 ліпеня 1971 г. у г. Брэсце ў сям’і мастакоў Юрыя Іванавіча і Валянціны Аляксандраўны Татарнікавых. Бацькі дазвалялі яму і старэйшай сястры карыстацца сваімі фарбамі, пэндзлямі, алоўкамі і паперай. Вучыўся Павел у СШ № 20 г. Брэста, займаўся ў дзіцячай мастацкай школе, у 12-гадовым узросце быў прыняты ў Рэспубліканскую школу-iнтэрнат па музыцы i выяўленчым мастацтве імя І. В. Ахрэмчыка ў Мінску.